Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: кампазіцыя выканаўцы пад псеўданімам Pablopavo

16.05.2024 17:00
Можа здацца, што тэкст гэтай песні – гэта набор выпадковых слоў, але за імі ёсць больш глыбокі сэнс.
    .
Выканаўца ў студыі Польскага радыё.Фота: Piotr Podlewski/PR

Сёння я хачу прадставіць вашай увазе кампазіцыю выканаўцы, у каго на першым месцы іншая творчасць, чым сцэнічная. Завуць гэтага артыста Павел Солтыс (Paweł Sołtys). Ён узяў сабе псеўданім Pablopavo. Галоўная творчасць у яго жыцці - гэта літаратурная дзейнасць, ён пісьменнік, але таксама вакаліст, аўтар песень і кампазітар. Часам яго называюць нават найлепшым аўтарам песень у Польшчы.

Павел Солтыс нарадзіўся ў сакавіку 1978 года ў Варшаве, і далей жыве ў сталіцы. Варта згадаць, што абодва яго бацькі – эксперты па расійскай мове і літаратуры, ён таксама цікавіўся гэтай галіной, але не атрымаў філалагічнай адукацыі, паколькі заняўся музычнай кар'ерай. Аднак глыбокае захапленне расійскай літаратурай у яго засталося. А сам пачаў пісаць яшчэ ў падлеткавым узросце, хаця адважыўся прадставіць свае творы значна пазней.

З 2003 года быў адным з важнейшых членаў калектыву Vavamuffin. У 2009 годзе пачаў сольную кар'еру. Ягоная музычная творчасць пад псеўданімам Pablopavo (самастойна ці з гуртом Ludziki) шматгранная, яе цяжка аднесці да нейкага аднаго музычнага стылю. Ён захапляецца ямайскай музыкай і культурай - у свой час ён нават вывучыў мову, якой карыстаюцца жыхары Ямайкі. У падлеткавым узросце яму падабалася быць на баку мяцежных чарнаскурых рабоў.

У 2014 годзе музыкант стаў уладальнікам прэстыжнай узнагароды ў галіне культуры і мастацтва - пашпарта выдання Polityka у намінацыі «Папулярная музыка». Праз тры гады яго зноў намінавалі, на гэты раз у галіне літаратуры за дэбютны зборнік апавяданняў.

А я хачу вам прадставіць кампазіцыю ў выкананні Pablopavo, якая называецца “System” (Сістэма).

Zamykaj bramy, ograniczaj klasy, nie stłaczaj sierot, pozwól im oddychać. Kontroluj szewców, bękarty i wdowy, zmniejsz korytarze, zrezygnuj z szeryfów. Nie stłaczaj sierot, pozwól im oddychać. Pokaż im ścieżki, wyrzuć wszystkie ciastka. Zmniejsz korytarze, zrezygnuj z szeryfów, ufaj pająkom... Pamięć jest ulotna... Pamięć jest ulotna...

Pokaż im ścieżki, wyrzuć wszystkie ciastka. Słowo kluczowe, potem słowo szumu. Ufaj pająkom, pamięć jest ulotna, demon odpowie na twoje pytania. Słowo kluczowe, potem słowo szumu.

Zamaskuj adres i wyczyść tablice. Demon odpowie na twoje pytania. Przelicz rekordy, pozamykaj okna.

Ha ha... Zamaskuj adres, wyczyść tablice, wykryj agenta, przepisz stare kody. Przelicz rekordy, pozamykaj okna. W tle chorągiewka załopocze w ramkach. Wykryj agenta, przepisz stare kody.

Szybkie metody awaryjnych przejęć. W tle chorągiewka załopocze w ramkach. Zdaj się na osąd ostatniej instancji...


Зачыняй вароты, абмяжоўвай класы, не збірай сірот, дай ім дыхаць. Кантралюй шаўцоў, байструкоў і ўдоў, зменш калідоры, адмоўся ад шэрыфаў. Не збірай сірот, дай ім дыхаць. Пакажы ім шляхі, выкінь пернікі. Зменш калідоры, пазбаўся ад шэрыфаў, давярай павукам... Памяць мімалётная падводзіць...

Пакажы ім шляхі, выкінь усё салодкае. Ключавое слова, потым слова шуму. Давярай павукам, памяць мімалётная, дэман адкажа на твае пытанні... Прыкрый адрас і ачысці дошкі. Дэман адкажа на твае пытанні. Палічы запісы, зачыні вокны.

Маскіруй адрас, ачысці дошкі, выяві агента, перапішы старыя коды. Палічы запісы, зачыні вокны. На заднім плане флажок залунае ў рамках. Хуткія метады аварыйнага захопу. Давер суду апошняй інстанцыі.


Можа здацца, што тэкст гэтай песні – гэта набор выпадковых слоў, але за імі ёсць больш глыбокі сэнс. Павел Солтыс піша часта свае песні з думкаю пра людзей, якія ўсё яшчэ шукаюць сябе ў жыцці, якім не ўсе ўдаецца або ўсё не ўдаецца. Як я згадвала раней, музыкант з ранніх гадоў жыцця быў захоплены ямайскай музыкай, якую стваралі чарнаскурыя нявольнікі. Для такой музыкі характэрны гнеў і бунт. У гэтай кампазіцыі таксама адчуваецца нязгода на звычайнае жыццё, ідзе гаворка пра змены, якія неабходна ўвесці ў сістэму.

Ograniczaj klasy, nie stłaczaj sierot – абмяжоўвай класы, не збірай сірот. Тут, відаць, маюцца на ўвазе класы ў грамадстве. У сучасным заходнім грамадстве межы паміж рознымі класамі амаль не існуюць, паколькі ёсць магчымасць дзякуючы ўласнай працы пераскочыць з ніжэйшага класа ў вышэйшы, хаця гэта і патрабуе вялікіх высілкаў. А калісьці гэта было практычна немагчыма, калі хтосьці нарадзіўся ў сям’і, скажам, рабоў, у яго былі вельмі невялікія шанцы перастаць быць нявольнікам.

Bękarty – гэта дзеці, якія нарадзіліся паза шлюбам – байструкі або пазашлюбныя дзеці. Такое дзіця ад самага нараджэння належала да самага нізкага сацыяльнага класа.

Pokaż im ścieżki, wyrzuć wszystkie ciastka – пакажы ім шляхі, выкінь усё салодкае або ўсё печыва. Ciastka – гэта агульны назоў на кандытарскія вырабы, салодкае печыва.

Zdaj się na osąd ostatniej instancji – давер суду або асуджэнню апошняй інстанцыі. Часта палякі кажуць: zdaj się na mnie – беларус бы сказаў “давер мне, я табе дапамагу”.

нг