Беларуская Служба

Ціханоўская абмеркавала з міністрам еўрапейскіх справаў Польшчы візы для беларусаў

17.05.2024 13:28
Сустрэча адбылася падчас міжнароднага эканамічнага форуму ў Познані Impact.
        . , 16  2024
Святлана Ціханоўская з міністрам еўрапейскіх справаў Польшчы Адамам Шляпкам. Познань, 16 траўня 2024 Прэс-служба Офісу Ціханоўскай

Як паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай, яна выказала падзяку Польшчы за паслядоўную палітыку адносна Беларусі і за тое, што Польшча працягвае прымаць беларусаў.

Ціханоўская заклікала міністра еўрапейскіх справаў Польшчы Адама Шляпку ўзняць пытанне спрашчэння візавага рэжыму і пашырэння практыкі выдачы візаў для беларусаў. Яна звярнула ўвагу на неабходнасць захаваць пасажырскія зносіны паміж Беларуссю і Еўразвязам, важнасць падтрымкі незалежных медыя і культурніцкіх ініцыятываў.

Бакі абмеркавалі таксама пытанне санкцыяў: Ціханоўская звярнула ўвагу не недапушчальнасць змякчэння санкцыяў на калійныя ўгнаенні, пакуль не вызваленыя палітвязні і рэжым працягвае рэпрэсіі.

Абмяркоўвалі таксама магчымыя падзеі падчас польскага старшынства ў Еўразвязе.

svaboda.org/вх