Беларуская Служба

Уначы Расія атакавала Украіну беспілотнікамі 

04.05.2024 09:12
Пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку трынаццацігадовая дзяўчынка.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Alena Solomonova

Ноччу расіяне затакавалі Украіну трынаццаццю беспілотнікамі далёкага дзеяння «Шахед». Усе машыны былі збітыя паветранай абаронай Украіны. Іх аскепкі пашкодзілі грамадзянскія аб'екты.

Пажар і выбух, выкліканыя падзеннем частак шахедаў, здарыліся ў Харкаве. Улады гэтага другога па велічыні ўкраінскага горада паведамілі, што пашкоджаны жылы дом. Пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку трынаццацігадовая дзяўчынка.

Як паведаміў мэр горада Ігар Церахаў, дроны-камікадзэ «Шахед» патрапілі па аб'ектах грамадзянскай інфраструктуры ў Асновянскім раёне.

Кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў удакладніў, што ў выніку падзення абломкаў дрона загарэліся офіснае і складское будынка і будынак аўтамайстэрні.

Паводле дадзеных Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) Украіны, самы вялікі пажар узнік у складскіх памяшканнях агульнай плошчай каля трох тысяч квадратных метраў.

Выбухі таксама прагрымелі ў Паўлаградзе Днепрапятроўскай вобласці.

Толькі ў мінулым месяцы расіяне запусцілі па Украіне каля трохсот беспілотнікаў «Шахед» і такую жа колькасць ракет. Спачатку Расія набывала беспілотнікі-камікадзэ ў Ірана, цяпер збірае сама. Нягледзячы на санкцыі, расіяне таксама нарасцілі вытворчасць ракет далёкага дзеяння.

ПР/юл