Беларуская Служба

Украіна ўдарыла дронамі па ваенна-лагістычных аб'ектах у РФ і Крыме

17.05.2024 15:27
У анексаваным Севастопалі адмянілі заняткі ў школах, каледжах і дзіцячых садках праз веерныя адключэнні электрычнасці.
:
Калаж:УНІАН

Служба бяспекі Украіны і Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны гэтай ноччу арганізавалі атакі ў Севастопалі, Наварасійску і Туапсэ.

Аб гэтым карэспандэнту УНІАН паведамілі інфармаваныя крыніцы. У прыватнасці, мінулая ноч была вельмі "гарачай" для расійскіх ваенна-лагістычных аб'ектаў, размешчаных у акупаваным Крыме і на расійскім узбярэжжы Чорнага мора.

Як адзначылі крыніцы, СБУ і ГУР сумесна запалілі "бавоўну" ў Севастопальскай бухце. Таксама разведчыкі ГУР асобна адпрацавалі па марскім порце Наварасійска, а прадстаўнікі СБУ – па Туапсінскім НПЗ.

Пры гэтым, крыніцы паведамілі наступствы начнога нападу. Так, у Севастопальскай бухце ўсю ноч адбывалася "фаер-шоў". Прыляцела таксама па электрападстанцыі "Севастопальская", што прывяло да адключэнняў электраэнергіі. У анексаваным Севастопалі адмянілі заняткі ў школах, каледжах і дзіцячых садках праз веерныя адключэнні электрычнасці.

Крыніца: УНІАН

нг