Беларуская Служба

У Польшчы паявіўся афрыканскі клешч, які здзівіў сваёй прысутнасцю нават вучоных

15.05.2024 14:44
Спецыялісты перасцерагаюць ад сустрэчы з ім.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePNG Guru/Shutterstock.com

Партал Interia.pl паведамляе, што ў Польшчы павялічваецца колькасць кляшчоў у выніку сур'ёзных змяненняў клімату. Іх можна сустрэць не толькі ў лясах і на лугах, але і ў гарадскіх парках, скверах і на газонах каля дамоў. Апошнім часам кажуць пра тое, што ў краіне паявіўся новы від кляшча. Афрыканскі клешч здзівіў сваёй прысутнасцю нават навукоўцаў, якія перасцерагаюць ад сустрэчы з ім.

Верагодней за ўсё афрыканскі клешч трапіў у Польшчу праз пералётных птушак. Дарослыя асобіны паразітуюць на буйных сысунах, асабліва капытных. Яны могуць патрапіць у іншыя краіны з імпартам жывёлы. Лічынка і німфа харчуюцца крывёй дробных млекакормячых і птушак. Афрыканскія кляшчы могуць вытрымліваць шырокі дыяпазон тэмпературы і адсутнасць вільгаці, што дазваляе ім выжыць у складаных умовах.

Пра афрыканскага кляшча ўпершыню пачулі ў Польшчы ў 2021 годзе. Навукоўцы знайшлі гэтых павукападобных у Ніжняй Сілезіі, але можам іх сустрэць у іншых частках краіны. Афрыканскі клешч з'яўляецца цеплалюбівым кляшчом, жыве пераважна ў гарачым клімаце. З-за змены клімату, павышэння сярэдняй тэмпературы і больш мяккай зімы гэты від мае больш шанцаў выжыць у еўрапейскім клімаце, у тым ліку ў Польшчы.

«Гэты клешч значна большы, чым вядомыя ў Польшчы, у яго таксама характэрныя паласатыя лапкі. Ён можа дасягаць да 5 см у даўжыню і 3 см у шырыню», - кажа мікрабіёлаг Адрыяна Іван (Adrianna Iwan).

Акрамя стандартных захворванняў, як клешчавы энцэфаліт, афрыканскі клешч можа выклікаць конга-крымскую гемарагічную ліхаманку, што робіць яго надзвычай небяспечным. Гэта інфекцыйнае захворванне з высокай смяротнасцю.

нг