Беларуская Служба

Аптэкі ў Польшчы не хочуць прадаваць таблеткі «дзень пасля»

16.05.2024 12:31
Пакуль толькі 3 працэнты аптэк у Польшчы выказалі зацікаўленне ўдзелам у пілотнай праграме Мінздароўя.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Ondrej Janovec/pixabay.com/CC0 Public Domain

З некалькіх тысяч аптэк да гэтага часу толькі менш за 380 добраахвотна пагадзілася выпісваюць рэцэпты на экстраную кантрацэпцыю. Нацыянальны фонд аховы здароўя намагаецца выратаваць сітуацыю і заахвочвае фармацэўтаў чарговымі заявамі, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Падчас выбарчай кампаніі «Грамадзянская кааліцыя» абяцала выбаршчыкам доступ без рэцэпту да экстранай кантрацэпцыі, то бок таблеткі «дзень пасля» або «на наступны дзень». Аднак у сакавіку прэзідэнт Анджэй Дуда наклаў вета на папраўкі ў адпаведны закон, аргументуючы, што такія медсродкі могуць быць даступныя без рэцэпту толькі для пацыентак, якім, як мінімум, 18 гадоў, а не, як прапанавалася – 15 гадоў. Паводле кіраўніка польскай дзяржавы, у выпадку маладзейшых пацыентак рашэнне павінны прымаць бацькі або апекуны.

У адказ на прэзідэнцкае вета, міністр аховы здароўя Ізабэля Ляшчына заявіла, што ажыццявіць «план Б», то бок пілотную праграму, у рамках якой па рэцэпт на таблетку «дзень пасля» можна будзе звярнуцца не да лекара, а да фармацэўта.

Між тым, паводле інфармацыі газеты, атрыманай у Нацыянальным фондзе аховы здароўя, на апошні аўторак пілотнай праграмай зацікавіліся толькі 378 аптэк у Польшчы. Зыходзячы з таго, што ў краіне дзейнічае прыкладна 14 тысяч аптэк, гэта менш за 3 працэнты.

Таксама зацікаўленне праграмай нераўнамернае. Найбольшая колькасць аптэк, якія выказалі намер удзельнічаць у праграме, то бок 79 – зарэгістраваліся ў Сілезіі. На другім месцы Вялікапольшча – 63 аптэкі. У Мазовіі – найбуйнейшым па колькасці жыхароў і плошчы рэгіёне – пакуль іх толькі 29. У Малапольшчы – 25, у Ніжняй Сілезіі – 15, на Любліншчыне – 10, у Свентакшыскім ваяводстве – 9, на Падкарпацці – 8, на Падляшшы – 7, а ў Любускім ваяводстве толькі 6.

«Я не думаю, што справа ў больш правых поглядах. Хутчэй, справа ў тым, што аптэкі толькі рыхтуюцца да ўдзел у праграме. Я перакананы, што колькасць аптэк у праграме будзе планамерна павялічвацца», – супакойвае ў размове з газетай старшыня Вышэйшай фармацэўтычнай палаты Марэк Томкуў.

аз