Беларуская Служба

Дом беларускіх творцаў у Варшаве шукае новую пляцоўку

15.05.2024 16:24
Вольга Шніп: Мы хацелі б адчыніць вялікую ўласную пляцоўку, дзе зможа знайсці прытулак кожны творчы чалавек.
Аўдыё
  • Вольга Шніп: Мы хацелі б адчыніць уласную пляцоўку, дзе зможа знайсці прытулак кожны творчы чалавек.
  ,       .
Адна з прац, створаных падчас мастацкіх рэзідэнцый у Доме творцаў.Фота: Наталля Грышкевіч/БСПР

Больш за два гады ў Варшаве існуе Дом творцаў – месца, дзе беларускія артысты могуць не толькі працаваць і прадстаўляць сваё майстэрства, але таксама затрымацца на нейкі час, калі ў іх няма дзе жыць. Дом заснаваў вядомы беларускі музыкант Сяргей Доўгушаў. Пляцоўка рэгулярна ладзіць мастацкія рэзідэнцыі, на якія прыязджаюць мастакі з Беларусі. На жаль, дом прымушаны з’ехаць з ранейшага адрасу і цяпер шукае новае месца. Аб гэтым распавядае арт-дырэктарка структуры Вольга Шніп.

- Зараз складаны час, мы не першыя, хто ў ім знаходзіцца. Але трэба дапамагаць культурніцкім праектам. Калі хтосьці можа аказаць падтрымку, мы гатовыя да супрацы. У нас вельмі шмат творцаў, якія гатовыя да супрацы, ёсць тыя, хто ўкладае ўсё жыццё ў сваю творчасць, ёсць тыя, хто за гэта жывуць. Для творцаў гэта тэрапія, яны трапляюць у дом, дзе выдыхаюць, дзе іх падтрымаюць. Для творцы самая добрая рэабілітацыя – даць яму інструмент, з якога ён можа зрабіць нешта творчае. У нас заўсёды ў доме нехта жыве. Але невядома, ці гэты дом працягнецца ў такім выглядзе, паколькі заканчваюцца дамовы. Будзем вырашаць, што далей. Мы хацелі б адчыніць вялікую ўласную пляцоўку, дзе зможа знайсці прытулак кожны творчы чалавек. У Варшаве ёсць месцы, дзе дапамагаюць, але творцы – спецыфічныя людзі, больш чулыя, у іх таксама спецыфічныя патрабаванні.

З’язджаючы за мяжу, часта чалавеку прыходзіцца пачынаюць з нуля. Шукаць працу, нават ісці працаваць фізічна. Як творцы спраўляюцца з такім вопытам?

- Яны моцныя, стараюцца працягваць сваю творчасць, хаця бывае, што прыходзіцца працаваць у краме ці на прыборцы і не хапае часу. Гэта можа і зламаць у тым сэнсе, што чалавек адмовіцца ад творчасці. Гэта вялікі боль, таму Дом творцаў для нас – самае галоўнае, каб мець магчымасць падтрымліваць гэтых людзей.


Слухайце поўную гутарку ў далучаным гукавым файле.

нг

Удзельнікі восьмай арт-рэзідэнцыі, беларусы і ўкраінка, паказалі свае працы ў Варшаве

10.05.2024 18:05
Цяпер арганізатары хочуць паказаць працы ў іншых краінах.