Кіеўская мытня перадала Узброеным сілам Украіны чатыры трактары беларускай вытворчасці, якія канфіскавалі ў прадпрымальнікаў пры спробе незаконнага ўвозу тэхнікі на ўкраінскую тэрыторыю.
Згодна з паведамленнем, пры дапамозе гэтай тэхнікі будуць узводзіць фартыфікацыйныя загароды на поўдні Украіны, паведамляе Радыё «Свабода».
Кіеўская мытня не ўдакладніла кампанію, у якой канфіскавалі беларускую тэхніку.
вс