Беларуская Служба

На «Гродна Азоце» з 1 ліпеня забароняць карыстацца смартфонамі і інтэрнэтам

07.05.2024 14:20
З 1 ліпеня на «Гродна Азоце» і ягоных філіялах забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць інтэрнэт.
 ,    .
«Гродна Азот», выява мае ілюстрацыйны характар. «Вестник Белнефтехима»

Адпаведны дакумент, падпісаны гендырэктарам Ігарам Ляшэнка 26 красавіка, трапіў у распараджэнне zerkalo.io.

Па інфармацыі выдання, усім супрацоўнікам выдадуць кнопкавыя тэлефоны з падлучанымі да іх карпаратыўнымі сім-картамі. Выключэнне зроблена толькі для некалькіх супрацоўнікаў. Гэта намеснікі гендырэктара «Гродна Азота» і «Завода Хімвалакно», кіраўнікі структурных падраздзяленняў (службаў, атрадаў і аддзелаў) і іх намеснікі.

Калі супрацоўніку па працы спатрэбіцца смартфон, каб выйсці ў інтэрнэт, яго прозвішча павінна быць у дакладной запісцы, якую пасля накіруюць начальніку службы бяспекі. Гэты крок таксама павінен быць узгоднены з намеснікам гендырэктара падраздзялення, да якога гэтыя работнікі адносяцца.

Усе патрабаванні датычаць як самога «Гродна Азота», так і філіяла «Завод Хімвалакно», унітарных прадпрыемстваў «АзотСпецТранс», «АзотСэрвіс», «АзотХімФорціс», «Азот Рэм Буд». Іх дырэктарам таксама загадваецца купіць і раздаць работнікам тэлефоны і сімкі. Дэдлайн – 30 чэрвеня.

вх