Беларуская Служба

На мяжы з Польшчай вялізная чарга з аўто і аўтобусаў

07.05.2024 15:06
На мяжы з Польшчай велізарныя чэргі з легкавушак і аўтобусаў на выезд з Беларусі.
.
.gpk.gov.by

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта, выезду з Беларусі ў пункце пропуску «Брэст» чакаюць 300 легкавых аўтамабіляў і 48 аўтобусаў.

Перасячэнне мяжы на аўтобусе займае больш за суткі.

Літоўскі напрамак застаецца самым загружаным на ўезд у ЕС. Па стане на раніцы больш за 1040 адзінак грузавога транспарту чакалі ў Літву.

Перад латвійскім пунктам пропуску Патэрніекі (Грыгараўшчына) было зафіксавана 490 грузавікоў.

вх