Беларуская Служба

У абласным цэнтры Беларусі, блізкім да мяжы з Польшчаю, выбуховы рост продажаў нерухомасці

07.05.2024 16:03
Першы квартал 2024 года прайшоў пад знакам высокага попыту не толькі ў Мінску, але і па ўсёй Беларусі – ва ўсіх абласных цэнтрах колькасць набытых кватэр павялічылася адносна мінулага года.
.
.Shutterstock/XanderSt

Сталічны попыт у студзені-сакавіку 2024 года быў рэкордным за ўсю гісторыю назірання – штомесяц заключалася максімальная для гэтых месяцаў колькасць здзелак з кватэрамі. У параўнанні з першым кварталам мінулага года колькасць здзелак куплі-продажу павялічылася на 23%.

Пры гэтым 1 квартал прайшоў пад знакам высокага попыту не толькі ў Мінску, але і па ўсёй Беларусі – ва ўсіх абласных цэнтрах колькасць набытых кватэр павялічылася адносна мінулага года. Істотней за ўсё попыт вырас у Гродне, дзе за студзень-сакавік была набыта амаль 1000 кватэр, што на 70% вышэй за мінулагодні ўзровень, устанавіўшы новы рэкорд для пачатку года.

Сумарны попыт у рэгіёнах быў вышэйшы за мінулагодні ўзровень на 18%.

Гродна

За студзень-сакавік была набыта амаль 1000 кватэр, што на 70% вышэй за леташні ўзровень.

Магілёў
550 здзелак, што на 15% больш, чым у 2023 годзе.

Гомель
771 здзелка, рост на 10%

Віцебск
650 здзелак, рост на 10%

43% набытых кватэр – 2-пакаёвыя
29% – аднапакаёвыя
24% – трохпакаёвыя

вх


У Беларусі, верагодна, забароняць прадаваць нерухомасць без прысутнасці ўласніка

22.02.2024 10:03
У беларусаў, якія жывуць за мяжой, пасля восеньскага ўказу Лукашэнкі ўзніклі праблемы з продажам нерухомасці па даверанасці.