Беларуская Служба

Кіраўніца Еўрапарламента расказала, ці прызнае Еўрасаюз пашпарт Новай Беларусі

17.05.2024 18:41
Старшыня Еўрапарламента Раберта Метсола пракаментавала праект пашпарт Новай Беларуси"
       . 3  2024 , .
Святлана Ціханоўская і Роберта Метсола падчас падпісання пагаднення. 3 мая 2024 года, Мальта. Аб'яднаны пераходны кабінет

Старшыня Еўрапарламента Раберта Метсола ў інтэрвʼю «Люстэрку» выказала падтрымку беларускаму народу, заклікала да новых санкцый супраць Лукашэнкі і выказала ўпэўненасць, што вольная Беларусь павінна быць часткай абʼяднанай Еўропы.

– Аляксандр Лукашэнка забараніў беларусам, якія жывуць за мяжой, атрымліваць новыя пашпарты без вяртання ў краіну. Для вельмі многіх паездка дадому азначае турэмны тэрмін. Офіс Святланы Ціханоўскай працуе над праектам пашпарта Новай Беларусі. Як вы лічыце, ці ёсць перспектывы прызнання гэтага дакумента краінамі ЕС?

– Гэта сапраўды пахвальны і амбіцыйны праект. Ён выклікаў шырокую грамадскую зацікаўленасць, таму што такім чынам беларускія дэмакратычныя сілы спрабуюць вырашыць праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы пасля выезду са сваёй краіны.

Аднак, як вы можаце сабе ўявіць, рэалізаваць гэты праект не так проста. Для гэтага неабходна звесці разам мноства параметраў, якія не заўсёды звязаныя з рашучасцю людзей, якія падтрымліваюць гэты праект. Аднак я цалкам згодная з тым, што нам неабходнае агульнае еўрапейскае рашэнне гэтай праблемы».

– Суседнія з Беларуссю краіны ЕС істотна абмежавалі працу пунктаў пропуску на межах з нашай краінай. Для аўтобусаў і легкавога транспарту зараз адкрыты толькі чатыры пагранічныя пераходы. Беларусы, якія накіроўваюцца ў ЕС, вымушаны праводзіць у чэргах дзясяткі гадзін, часам па некалькі сутак. Памежныя пункты былі закрытыя з прычыны парушэння правоў чалавека ў нашай краіне і міграцыйнага крызісу, справакаванага беларускімі ўладамі. Ці не падаецца вам, што ў выніку адказнасць за ўсё гэта нясуць простыя грамадзяне, якія спрабуюць патрапіць у Еўрапейскі саюз?

– Улетку 2021 года рэжым Лукашэнкі пачаў гібрыдную атаку на ЕЗ, асабліва на Літву, Польшчу і Латвію, якія сутыкнуліся з новай падступнай пагрозай у выглядзе выкарыстання людзей у роспачы, якія спрабуюць знайсці лепшае жыццё ў ЕЗ.

Беларускі рэжым выкарыстоўваў людзей у палітычных мэтах. Групы мігрантаў падвозіліся ўзброенымі беларускімі сілавікамі да межаў краін-членаў ЕС з мэтай прымусу да нелегальнага пераходу мяжы. Гэта сведчыць пра цынізм беларускага рэжыму, які, ствараючы напружанасць на знешніх межах Еўразвяза, спрабуе адцягнуць увагу ад сітуацыі ў краіне, дзе працягваюцца і нават пагаршаюцца жорсткія рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека.

І, як вы правільна заўважылі, Лукашэнка ўскосна пакараў простых грамадзян, якія спрабавалі перасекчы межы ЕЗ. Гэтым дзеяннем ён зноў спрацаваў супраць уласнага народа.

Будзьце ўпэўненыя, што мы працягнем даваць адпор і асуджаць парушэнні правоў чалавека, якія здзяйсняюцца рэжымам супраць уласных грамадзян, а таксама разгледзім далейшыя абмежавальныя меры ў дачыненні да вінаватых.

вх