Беларуская Служба

«Польскае радыё ноччу» - наша кампанія далучаецца да «Ночы музеяў»

18.05.2024 17:44
Канал замежнага вяшчання Польскага радыё таксама будзе прысутнічаць на начным мерапрыемстве. 
Польскае радыё.

Польскае радыё далучаецца да вядомейшай акцыі «Ноч музеяў» і запрашае на мерапрыемства «Польскае радыё ноччу». Так, у варшаўскім палацы Сташыца (вул. Nowy Świat 72) будзе арганізавана сустрэча з журналістамі Польскага радыё, адбудзецца прэзентацыя незвычайных архіўных запісаў, пройдзе паказ фільму «Была сабе фанаграма» і дэманстрацыя калекцыі ўнікальных галасоў. 

Канал замежнага вяшчання Польскага радыё таксама будзе прысутнічаць на начным мерапрыемстве. Намеснік дырэктара і галоўнага рэдактара Пётр Пагажэльскі і журналістка Украінскай службы Яна Стэмпневіч раскажуць пра працу каналу і яго асаблівасці, а таксама пра функцыянаванне Украінскай службы, якая актуальна з’яляецца найбольшай рэдакцыяй у структурах замежнага вяшчання Польскага радыё. 

Пачатак мерапрыемства «Польскае радыё ноччу» а 20:30 паводле варшаўскага часу.

вс