Беларуская Служба

Украінскія разведчыкі падбілі расійскі катар у акупаваным Крыму 

06.05.2024 18:16
Прадстаўнік ГУР Украіны Андрэй Юсаў паведаміў, што гэта судна з серыі «Мангуст», кошт якога складае больш за 1,3 млн долараў.
Знішчаны хуткасны катар расійскіх захопнікаўФота: https://gur.gov.ua

У панядзелак, 6 траўня Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны паведаміла аб паспяховай аперацыі па патапленні расійскага судна ў акупаваным Крыме і апублікавала відэа.

«У выніку аперацыі падраздзялення ГУР Мінабароны Украіны Group 13 ударным марскім робатам Magura V5 знішчаны хуткасны катар расійскіх захопнікаў», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Украінскія журналісты з праекту «Схемы» высветлілі дакладную лакацыю і апублікавалі здымкі  са спадарожніка Planet Labs, на якіх бачна месца пападання марскога дрона і пашкоджаны пірс, да якога быў прышвартаваны катар акупантаў.

У эфіры  ўкраінскага тэлемарафону прадстаўнік ГУР Украіны Андрэй Юсаў паведаміў, што гэта судна з серыі «Мангуст», кошт якога складае больш за 1,3 млн долараў.

t.me/cxemu/ez