Беларуская Служба

Як у мінулым на Беласточчыне святкавалі праваслаўны Вялікдзень

06.05.2024 17:46
Расказвае Тамара Русачык з гораду Бельск-Падляскі.  
Аўдыё
  • Як у мінулым на Беласточчыне святкавалі праваслаўны Вялікдзень
.
.NickyPe/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вялікдзень – гэта свята абуджэння прыроды, радасці і надзеі на вечнае жыццё. 

Гэта адно з найважнейшых хрысціянскіх святаў – Уваскрэсенне Ісуса Хрыста з мёртвых, Вялікдзень. Гэта час радасці і сустрэч з роднымі.

Як у недалёкім мінулым адзначалі свята Вялікадня? Пра гэта расказвае Тамара Русачык з горада Бельск-Падляскі на Беласточчыне, якая сама родам з вёскі Грэдэлі, што ў гміне Орля. 

«Адным з урачыстых народных веснавых святаў быў Вялікдзень. Рыхтавацца да яго пачыналі загадзя, яшчэ ў перыяд вялікага ці велікоднага посту. Да дня Вялікадня варылі, пяклі, смажылі розныя стравы: булкі, мазуркі, каўбасы, фарбавалі і варылі яйкі, хадзілі ў царкву. Дзеці гулялі ў выбіткі, качалі яйкі і чакалі новую вопратку ў падарунак. Гэта сапраўдны час духоўнай радасці і розных забаў», - гаворыць жанчына.

Падрабязней пра святкаванне Вялікадня – слухайце аўдыёфайл

З Тамарай Русачык размаўляла Анна Пятроўская