Беларуская Служба

У Варшаве 310 устаноў далучыліся да Ночы музеяў

16.05.2024 12:00
Вельмі папулярная акцыя, падчас якой сотні культурніцкіх, але не толькі, устаноў адчыняюцца для наведвальнікаў з вечара і да ночы.
ВаршаваSurprising_Shots/pixabay.com/CC0 Public Domain

У бліжэйшую суботу, 18 траўня, будзе праходзіць Ноч музеяў. Вельмі папулярная акцыя, падчас якой сотні культурніцкіх, але не толькі, устаноў адчыняюцца для наведвальнікаў з вечара і да ночы. Уваход у пляцоўкі бясплатны.

Першая Ноч музеяў адбылася ў 1997 годзе ў Берліне. Яно выклікала вялікую цікавасць, і поспех мерапрыемства прывёў да таго, што іншыя еўрапейскія гарады пачалі арганізоўваць такое мерапрыемства. У Польшчы першая Ноч музеяў адбылася ў Нацыянальным музеі ў Познані ў 2003 годзе. У 2004 годзе мерапрыемства таксама было арганізавана Кракавам і Варшавай. З таго часу ўсё больш і больш гарадоў далучаюцца да вечарыны і рыхтуюць спецыяльныя праграмы для гэтай асаблівай ночы.

Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі звяртае ўвагу, што гэта юбілейная, 20 Ноч музеяў.

-Вас чакае ажно 310 устаноў, якія падрыхтавалі 335 падзей. Амаль 50 устаноў возьме ўдзел у мерапрыемстве ўпершыню. Ноч музеяў – гэта адна з імпрэз, якія дазваляюць пазнаёміцца з Варшавай крыху з іншай перспектывы. На вядомыя нам месцы можна паглядзець па-іншаму. Я напэўна наведаю некалькі месцаў, а вы ў гэтым часе можаце заглянуць у мой кабінет у ратушы. Гэта чарговая нагода, каб пераканацца, на колькі выключнай з’яўляецца Варшава, а знаёмства з ёй не мае канца.

Сапраўды, у Ноч музеяў у некаторыя пляцоўкі стаяць немалыя чэргі. Каб гэтага пазбегнуць, у некаторыя ўстановы можна трапіць толькі па папярэднім запісе.

ав

Буйная кніжная імпрэза на днях распачнецца на Нацыянальным стадыёне

15.05.2024 08:11
Кірмаш кніг і медыя VIVELO прысвечаны як традыцыйным кнігалюбам і прыхільнікам аўдыё- і відэатэхналогій, так і прафесіяналам галіны.