Беларуская Служба

У Варшаве «Вольныя Купалаўцы» запрашаюць на прэмʼеру спектаклю «Зэкамерон» паводле апавяданняў палітзняволенага Максіма Знака

29.04.2024 16:49
7 траўня ў Варшаве адбудуцца два прэм’ерныя паказы спектаклю «Зэкамерон» паводле аднайменнага цыклу апавяданняў палітзняволенага адваката Максіма Знака.
            .
Вокладка афішы да спектаклю «Зэкамерон» паводле аднайменнага цыклу апавяданняў палітзняволенага адваката Максіма Знака.instagram.com/kupalaucy

Гэта вынік сумеснай працы Купалаўцаў і музыкі, кампазітара Уладзіміра Пугача.

Спектаклі пройдуць у 18:00 і ў 20:30 на сцэне Przodownik Teatru Dramatycznego. ( Olesińska 21).

Максім Знак напісаў «Зэкамерон» у СІЗА да суда.

«Максім у няволі, але яго пачуццё гумару здольнае ратаваць тысячы сэрцаў у змрочныя часы. Таму «Зэкамерону» было наканавана трапіць у наш рэпертуар», – адзначаюць Купалаўцы.

У спектаклі бяруць удзел Алег Гарбуз, Уладзімір Пугач, Сяргей Чуб.

Рэжысёр – Войцэх Урбаньскі.

Спектакль ідзе з польскімі субтытрамі.

Квіткі можна набыць тут.

«Зэкамерон» — гэта зборнік іранічных нарысаў пра турэмнае жыццё, кніга выйшла ў серыі «Турэмная літаратура» праваабарончага цэнтра «Вясна».

Максім Знак, юрыст, адвакат, член перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, асуджаны на дзесяць гадоў пазбаўлення волі.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Вольныя Купалаўцы (@kupalaucy)

вх