Беларуская Служба

Еўракамісія рэкамендуе Польшчы «павысіць свае амбіцыі» ў галіне экалогіі

29.04.2024 17:03
Еўракамісія апублікавала сваю ацэнку праекта абноўленых нацыянальных энергетычных і кліматычных планаў (NECP) Балгарыі і Польшчы.
.
.Thoxuan99/pixabay.com/CC0

Яна выдала рэкамендацыі абедзвюм краінам «павысіць свае амбіцыі» ў адпаведнасці з узгодненымі мэтамі ЕС на 2030 год.

NECP адаптуе агульныя кліматычныя мэты ЕС - Еўрапейскую зялёную здзелку - у канкрэтныя абавязацельствы і дзеянні на ўзроўні дзяржаў-членаў. Чакаецца, што іх укараненне прывядзе да зніжэння агульнай колькасці выкідаў парніковых газаў у Супольнасці як мінімум на 55% да 2030 г. Гэтае патрабаванне было ўключана ў заканадаўчы пакет «Fit for 55».

Краіны-члены павінны прадставіць свае канчатковыя абноўленыя нацыянальныя планы па змяненні клімату да 30 чэрвеня з улікам рэкамендацый Камісіі і індывідуальных ацэнак.

Польшча перадала Еўракамісіі папярэдні варыянт абнаўлення NECP 1 сакавіка. Праект прадугледжвае скарачэнне выкідаў парніковых газаў на 35% у параўнанні з 1990 г. Польшча дэкларуе рост на 29,8% долі аднаўляльных крыніц энергіі ў канчатковым валавым спажыванні энергіі. Для вытворчасці электраэнергіі меркавалася, што доля аднаўляльных крыніц энергіі можа дасягнуць 50,1%.

ав

Калі ўдасца рэалізаваць мэты Зялёнага ладу, Расія страціць вялікую частку бюджэтных даходаў

19.04.2024 11:01
Важнейшай мэтай праграмы ЕС з’яўляецца адмова ад выкапнёвага паліва.