Беларуская Служба

Румынія абвастрае меры пакарання для пʼяных кіроўцаў

15.05.2024 17:30
На працягу многіх гадоў Румынія займае перадапошняе месца ў статыстыцы дарожнай бяспекі Еўрасаюза.
Здымак мае ілюстрацыйны характарjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Румынія абвастрае пакаранне кіроўцаў, затрыманых за рулём пад уздзеяннем алкаголю і наркотыкаў. Цяпер, любы кіроўца, затрыманы ў стане алкагольнага апʼянення або ў крыві якога выяўлена больш за 0,8 праміле алкаголю, панясе падвойныя наступствы.

Па-першае справа будзе перададзеная ў суд, які нанясе яму пакаранне ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам. Па-другое, кіроўца будзе пазбаўлены правоў вадзіцеля на тэрмін да 10 гадоў.

На працягу многіх гадоў Румынія займае перадапошняе месца ў статыстыцы дарожнай бяспекі Еўрасаюза. Летась у дарожна-транспартных здарэннях загінула 82 чалавекі на мільён жыхароў. У Балгарыі на аднаго чалавека больш.

У сярэднім па ЕС у выніку дарожна-транспартных здарэнняў гіне 46 чалавек на мільён жыхароў.

IAR/аз