Беларуская Служба

У Польшчы памірае больш людзей, чым нараджаецца. Краіна сярод рэкардсменаў на свеце

29.04.2024 14:36
У авангардзе таксама Беларусь.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Shutterstock/Andrii Yalanskyi

У Польшчы памірае больш людзей, чым нараджаецца – нагадвае Forsal.pl. Горшая сітуацыя толькі ў некалькіх краінах. Каэфіцыент нараджальнасці ўпаў ніжэй за 1,2. Гэта не толькі адзін з найгоршых вынікаў у свеце, але і гістарычна самы нізкі паказчык. У 2017 годзе ў Польшчы нарадзілася больш за 400 тысяч дзяцей. Летась было толькі 272 тысячы народжаных, а памерла 409 тыс. Калі б лічыць толькі дзяцей, народжаных полькамі, без іншаземак, у краіне нарадзілася б 255 тысяч.

Калі тэндэнцыя не зменіцца, сёлета можа нарадзіцца толькі каля чвэрці мільёна дзяцей. Змяншэнне колькасці нованароджаных супадае з высокай смяротнасцю. Нягледзячы на тое, што зараз далёка да рэкордаў пандэміі, і так узровень смяротнасці па-ранейшаму знаходзіцца на гістарычна высокім узроўні.

Такім чынам, Польшча мае адну з самых вялікіх натуральных страт на ўсім зямным шары. Бясспрэчным лідарам па абсалютных лічбах з'яўляецца Кітай. У 2023 годзе тут нарадзілася 9 мільёнаў чалавек, памерла 11,1 мільёна (-2,1 мільёна). Другое месца заняла Японія. У 2023 годзе ў гэтай краіне нарадзілася амаль 760 тысяч чалавек, а памерла 1,59 млн (- 830 тыс). Наступнае месца займае Расія (- 500 тыс), пазней ідзе Германія (- 327 тыс). На чацвёртым месцы Польшча (-137 тыс). А пазней ідуць такія краіны, як Паўднёвая Карэя (-123 000), Іспанія (-113 000), Румынія (-88 000) і Тайвань (-70 000). У авангардзе таксама Венгрыя, Беларусь і Балгарыя. Такім чынам, выміраюць у першую чаргу краіны Еўропы і Усходняй Азіі.

нг