Беларуская Служба

Эмігрантка: Спробы рэжыму павярнуць нас назад выглядаюць анекдатычна

13.05.2024 11:43
«Нават я, як эмігрантка, магу сказаць шчыра, што Польшча — гэта сапраўды краіна для жыцця, ёсць магчымасці для працы і развіцця».
Аўдыё
  • Таксама Беларуская служба Польскага радыё пацікавілася ў Кацярыны, ці яна і яе сям’я калісьці адчувала праявы ксенафобіі і дыскрымінацыі з боку палякаў?
Ілюстрацыя Фота: exsilentroot/Shutterstock

Паводле звестак ZUS (польскі адпаведнік Фонда сацыяльнага страхавання), з канца 2023 года больш за 46 тысяч замежнікаў вядуць бізнес у Польшчы і плацяць у гэтай краіне сацыяльныя ўнёскі. Для параўнання, у 2022 годзе гэта паказчык складаў 28,3 тысячы чалавек, а ў канцы 2018 года — толькі 18 тысяч. Усяго ў ZUS застрахаваныя амаль 16,2 мільёна чалавек, з іх 6,9% (1,1 млн) — замежнікі.

Сярод замежнікаў, якія вядуць бізнес у Польшчы непрадказальна ўкраінцы  (21,6 тыс.). Другая па велічыні група, якая праяўляе ініцыятыву ў прыватным сектары, — беларусы — 9034 плацельшчыкаў, трэцяя — уладальнікі в'етнамскага грамадзянства — 1154 чалавекі.

Наша гераіня Кацярына К., адна з гэтых 9 тыс. беларусаў, якія адважыліся распачаць уласную справу ў гэтай краіне. Даведаліся гісторыю ўладкавання Кацярыны ў Польшчы:

- На шчасце, мне ўдалося вярнуцца да сваёй спецыяльнасці. Рабіла гэта паступова, маленькімі крокамі. Адаптацыя праходзіла цяжка, крок па кроку аднавіла сваю дзейнасць у Польшчы, маю ўласны кабінет, і паволі расцём.   (...)

Вельмі смешным выглядаюць спробы рэжыму Лукашэнкі заахвоціць нас вярнуцца, пісаць у нейкія камісіі па вяртанні. Гэта ўсё смешна. Нават я, як эмігранта, магу сказаць шчыра, што Польшча - гэта сапраўды краіна для жыцця, ёсць магчымасці для працы і развіцця. А спробы лукашыстаў вярнуць нас назад выглядаюць анекдатычна. (...)

Таксама Беларуская служба Польскага радыё пацікавілася ў Кацярыны, ці яна і яе сям’я калісьці адчувала праявы ксенафобіі і дыскрымінацыі з боку палякаў? Адказ на гэтае і іншае пытанне слухайце ў далучаным гукавым файле!  

эж