Беларуская Служба

«Кінуў не менш аднаго каменя»

21.07.2021 17:21
Жыхара Мінска асудзілі на шэсць гадоў калоніі за ўдзел у мірных пратэстах.
Сяргей Пацукевіч spring96.org

У сераду лукашэнкаўскі суд быў вынесены прысуд 31-гадоваму Сяргею Пацукевічу. Сілавікі абвінавацілі яго ва ўдзеле ў падзеях 9-10 жніўня ў Мінску. Нібыта тады Сяргей «кінуў не менш аднаго каменя ў транспарт МУС», знаходзіўся ў месцы, дзе будаваліся барыкады, перакрываў рух, выкрыкваў лозунгі. Мужчына не прызнаў сваю віну.

Падчас апошняга пасяджэння Пацукевіч увесь час быў прыкаваны адной рукой да міліцыянта, які быў разам з ім за кратамі, павемаляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».