У раёне Русінава каля Яраслаўца (Заходнепаморскае ваяводства) вайскоўцы знайшлі і дасталі з мора беспілотнік. Папярэдні агляд сведчыць аб тым, што гэта расійскі ваенны беспілотнік, паведаміў у панядзелак віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
- На месцы службы праходзяць мерапрыемствы, звязаныя з забеспячэннем месца здарэння і здабытага абсталявання, – напісаў міністр нацыянальнай абароны.
Прэс-сакратар Аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы, падпалкоўнік Яцэк Гарышэўскі паведаміў, што беспілотнік быў знойдзены ў Балтыйскім моры гідраграфічным катэрам ВМС. Службы падазраюць, што беспілотнік прыплыў з міжнародных вод.
На спецыяльным брыфінгу службаў у нядзелю ўвечары прэмʼер-міністр Дональд Туск падкрэсліў, што эскалацыя дзейнасці Расіі становіцца фактам, і прыклады такіх дзеянняў усё часцей сустракаюцца бліжэй да польскай мяжы.
PAP/ав