Беларуская Служба

Група з больш чым 200 мігрантаў напала на польскія службы (ВІДЭА)

25.11.2021 11:03
На польска-беларускай мяжы мігранты зноў дзейнічалі агрэсіўна, закідваючы польскіх афіцэраў і салдат камянямі і кавалкамі дрэў.
-
Польска-беларуская мяжафота: Straż Graniczna

Група з больш чым 200 мігрантаў, якая знаходзіцца ў Беларусі, напала на польскія службы ў ваколіцах Чарэмшы на Падляшшы. Ім удалося зламаць агароджу і нелегальна трапіць у Польшчу, але іх хутка вярнулі назад.

Гэта яшчэ адно небяспечнае здарэнне – кажа прэс-сакратарка аддзелу памежнай аховы Падляшша маёр Катажына Здановіч.

-Як заўсёды сцэнар вельмі небяспечны. У бок функцыянераў ляцелі камяні, на агароджу кідалі броўны, каб знізіць яго вышыню. У выніку гэтыя людзі змаглі трапіць на тэрыторыю нашай краіны. Мы былі да гэтага падрыхтаваныя, мігранты былі затрыманыя.

Амаль усю групу вярнулі ў Беларусь. Пяць грамадзян Ірака былі шпіталізаваныя з-за знясілення і абязводжвання.

Маёр Катажына Здановіч дадае, што нападу мігрантаў, як звычайна, садзейнічалі беларускія службы.

За апошнія суткі адбылося 375 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы.

ав

Палякі станоўча ацэньваюць дзейнасць ураду на мяжы з Беларуссю

24.11.2021 14:38
Станоўча выказаліся 54 працэнты палякаў.