Беларуская Служба

Палякі станоўча ацэньваюць дзейнасць ураду на мяжы з Беларуссю

24.11.2021 14:38
Станоўча выказаліся 54 працэнты палякаў.
.
.фота: Памежная служба Польшчы

«Gazeta Wyborcza» замовіла апытанне грамадскай думкі, якое паказала, як палякі ацэньваюць дзейнасць ураду на мяжы з Беларуссю. Больш за палову палякаў (54%) станоўча ацэньваюць дзеянні ўрада на ўсходняй мяжы. Такі ж адсотак рэспандэнтаў ацаніў ідэю будаўніцтва сцяны на мяжы як добрую.

На пытанне, «Як вы ацэньваеце дзеянні польскіх уладаў у дачыненні да сітуацыі на мяжы з Беларуссю», 25% апытаных сказалі, што вельмі добра, 29% - даволі добра. Такім чынам 54% далі ўраду станоўчую ноту, чытаем у «Gazeta Wyborcza».

Як піша штодзёнка, у групе больш мужчын, чым жанчын, якія ацанілі дзеянні ўрада як добрыя. У гэтай групе пераважаюць людзі з ніжэйшай адукацыяй.

На тое ж пытанне 19% рэспандэнтаў адказалі, што вельмі дрэнна ацэньваюць дзеянні ўлады, і такі ж працэнт - даволі дрэнна.

Сярод гэтых 38% працэнтаў крытычна настроеных рэспандэнтаў пераважаюць жанчыны, а таксама людзі з вышэйшай адукацыяй, падкрэслівае газета.

54% апытаных таксама станоўча ацанілі ідэю будаўніцтва муру на мяжы, а 39% ацанілі канструкцыю крытычна.

Палітыку ўрада на мяжы падтрымлівае пераважная большасць выбаршчыкаў, якія заяўляюць аб гатоўнасці галасаваць за кіроўную партыю «Права і справядлівасць» і нацыяналістычную «Канфедэрацыю», а таксама дзве траціны патэнцыйнага электарату Польскай сялянскай партыі. Найгорш і найбольш катэгарычна ацанілі ўладу выбаршчыкі «Грамадзянскай кааліцыі».

З іншага боку, на пытанне «Ці згодныя вы са сцвярджэннем, што неабходна прымаць бежанцаў, якія знаходзяцца на польска-беларускай мяжы, і даць ім магчымасць застацца ў Польшчы», 26% выказаліся за, і 69% - супраць.

На пытанне, ці трэба прымаць бежанцаў і, калі яны хочуць, даць ім магчымасць трапіць у іншыя краіны ЕС, 25% апытаных адказалі так, і 71% - не.

Апытаньне Kantar для «Gazeta Wyborcza» праводзілася 16-18 лістапада.

ав

Спантанная акцыя салідарнасці з функцыянерамі на мяжы перавысіла ўсе спадзяванні

23.11.2021 09:17
Першымі на лініі абароны польскіх усходніх межаў стаяць функцыянеры польскай Памежнай службы, Войскаў тэрытарыяльнай абароны і паліцыі.