Polskie Radio

Расійскія войскі абстралялі Ваўчанск касетнымі ракетамі

Ostatnia aktualizacja: 16.05.2024 16:34
У сваю чаргу ўкраінскі Генштаб паведаміў пра контратаку ўкраінскіх войск у раёне горада.
Ілюстрацыйны здымакFoto: EPA/SERGEY KOZLOV 52508 Dostawca: PAP/EPA.

Расійскія войскі ў чацвер нанеслі касетны ракетны ўдар паблізу Ваўчанска Харкаўскай вобласці на паўночным усходзе Украіны, у выніку чаго пяць чалавек былі параненыя, у тым ліку начальнік ваеннага ўпраўлення Ваўчанска, паведаміў кіраўнік Харкаўскай вобласці Алег Сінегубаў.

«Пацярпелі пяць чалавек: двое медыкаў, два кіроўцы, таксама паранены кіраўнік Ваўчанскай гарадской ваеннай адміністрацыі», — напісаў у Telegram Тамаз Хамбарашвілі.

Сінегубаў паведаміў, што расійскія акупанты напалі на адну з вёсак Воўчанскай гміны. «Яны нанеслі ўдар у сярэдзіне дня, калі дзясяткі людзей ратуюць ад абстрэлаў валанцёры і прадстаўнікі грамадзянскіх экстранных службаў», — падкрэсліў ён.

Паводле паведамлення генштаба, з пачатку дня ў харкаўскай вобласці праціўнік наносіў удары ў напрамку вёскі Старыца. Нанеслі ракетныя ўдары па Харкаву і Старым Вадалазам. Пад ударамі варожай авіяцыі былі Вільча ды Ваўчанск.

«У сваю чаргу ўкраінскія вайскоўцы пачалі контратакі ў раёне горада Ваўчанск», — гаворыцца ў аператыўнай зводцы Генштаба Узброеных сіл Украіны. Планы праціўніка максімальна ўклініцца ў глыб гарадской забудовы Ваўчанска і замацавацца там былі сарваныя.

З 10-га мая расіяне інтэнсіўна атакуюць памежныя раёны Харкаўскай вобласці, у тым ліку: размешчаны непасрэдна ля мяжы Ваўчанск.

ПР/юл