Польскае радыё для замежжа пачынае серыю рэпартажаў FOCUS ON THE BORDER пра прычыны і наступствы міграцыйнага крызісу на ўсходняй мяжы Еўрасаюзу. Мэта праекту – дайсці да слухача, які карыстаецца інфармацыяй па англамоўных інфармацыйных каналах.
Дырэктар Польскага радыё для замежжа Анджэй Рыбалт паведаміў, што адрасаты FOCUS ON THE BORDER атрымаюць дакладную інфармацыю пра сітуацыю на польска-беларускай мяжы.
- Назіраецца дэфіцыт верагоднай інфармацыі аб тым, што адбываецца на мяжы. Пераважаць у праекце будуць размовы з жыхарамі памежнага рэгіёну, а таксама абаронцы ўсходняй фланкі НАТА, Еўрасаюзу і Польшчы. Мы будзем дапасоўваць праект да дынамікі сітуацыі. Перадачы запісваюць журналісты Польскага радыё на самой мяжы. У будучыні будуць таксама спалучэнні пры дапамозе Скайпа. Пасля яны апрацоўваюцца на патрэбы англамоўнага рынку Ангельскай рэдакцыяй Польскага радыё для замежжа.
Аўтар рэпартажу, журналіст Польскага радыё Павал Курэк размаўляў, у тым ліку, з жыхарамі памежных рэгіёнаў і ўдзельнічаў у начным патрулі з жаўнерамі тэрытарыяльнай абароны. Павал Курэк прысвячае сваю ўвагу жыхарам памежных раёнаў і акцэнтуе ўвагу на абаронцах польскіх, еўрапейскіх і натаўскіх межаў. Журналіст пагутарыў, у тым ліку, з жыхарамі памежных рэгіёнаў, якіх распытваў аб іх пачуццях у сувязі з увядзеннем надзвычайнага становішча або пра ўплыў міграцыйнага крызісу на іх паўсядзённае жыццё:
- Я пытаўся, ці ўвядзенне надзвычайнага становішча нейкім чынам уплывае на іх жыццё. І тут была палярызацыя адказаў. З аднаго боку, гэта дадатковы клопат, але з іншага казалі, што з увагі на вялікую колькасць функцыянераў павялічылася іх пачуццё бяспекі.
Новыя матэрыялы будуць выходзіць з сённяшняга дня кожныя два дні. Рэпартажы можна знайсці на старонках thenews.pl i radiozagranica.pl і на канале YouTubePolskieradioPlofficial.
ав