Беларуская Служба

Спантанная акцыя салідарнасці з функцыянерамі на мяжы перавысіла ўсе спадзяванні

23.11.2021 09:17
Першымі на лініі абароны польскіх усходніх межаў стаяць функцыянеры польскай Памежнай службы, Войскаў тэрытарыяльнай абароны і паліцыі.
Аўдыё
  • Спантанная акцыя салідарнасці з функцыянерамі на мяжы перавысіла ўсе спадзяванні
    -
Акцыя падтрымкі функцыянераў па польска-беларуская мяжы з БеластокуPAP/Artur Reszko

У час міграцыйнага крызісу ўмовы іх працы значна ўскладніліся. Здараюцца таксама выпадкі, калі іх абвінавачваюць у нялюдскім стаўленні да мігрантаў, якія спрабуюць патрапіць на тэрыторыю Польшчы. У адказ на словы крытыкі, а здараліся і наўпроставыя абразы, узнікла спантанная акцыя #MuremZaPolskimMundurem.

Палітыкі, артысты, зоркі шоу-бізнесу, спартоўцы, а таксама звычайныя палякі выказваюць сваю салідарнасць і словы падтрымкі функцыянерам на мяжы. З аднаго боку гэта хваля падтрымкі ў сацыяльных сетках, дзе публікуюцца здымкі з #MuremZaPolskimMundurem, многія запісваюць адмысловыя відэа. Сярод іх польскі баец змешаных адзінаборстваў (ММА) Ян Блаховіч.

-Я хацеў перадаць прывітанне і падзякі ўсім службам на польская мяжы, асабліва арміі, якая ахвяроўваецца за нас. У вас цяпер цяжкі час, але мы з вамі, вы справіцеся, як заўсёды.

Паступова да акцыі пачалі далучацца чарговыя групы. Дзеці з дзіцячага дома «Краснік» стварылі 21 мастацкі твор, які трапіць да польскіх службаў на ўсходняй мяжы. Катажына намалявала зялёны луг і салдата побач з польскім сцягам.

-Я прыняла ўдзел у акцыі, паколькі спадзяюся, што ўсе нашыя малюнкі падымуць настрой жаўнерам, якія змагаюцца за нас, абараняюць Польшчу.

Акцыю арганізавала таварыства «Усход люблінскіх сэрц». Мы ганарымся дзецьмі, кажа старшыня таварыства Міхал Ставярскі.

-Мы вырашылі, што мы таксама павінны нешта зрабіць. Акцыі «MuremZaPolskimMundurem» праходзяць у цэлай Польшчы, у рамках іх узнікае цэлае мноства працаў. Нашыя дзеці адчуваюць сваю польскасць, яны хацелі гэта зрабіць, сапраўды маё сэрца радуецца.

Працы высланыя, між іншым, у Памежную службу ў Кузніцы Беластоцкай і Галоўнае ўпраўленне паліцыі.


У сваю чаргу ў Кур’янах пад Беластокам збіраюць падарункі для паліцыянтаў, салдат і памежнікаў. Гэта чарговая акцыя, накіраваная на падтрымку службаў аховы польска-беларускай мяжы.

Энергетычныя батончыкі, каву, гарбату ці паўфабрыкаты збірае Таварыства сельскіх гаспадынь «Мёд Маліна» і пажарнікі з Добраахвотнай пажарнай часткі ў Заблудаве. Да акцыі далучыліся, між іншым, гістарычныя рэканструктары і матацыклісты. Гаворыць Давід Кулікоўскі.

-Мы культывуем патрыятызм на Падляшшы, асабліва цяпер, калі на мяжы такая сітуацыя мы хочам падтрымаць нашых абаронцаў мяжы.

Агнешка Брулінска-Скаржыньска кіруе акцыяй:

-Мы збіраем харчовыя прадукты для нашых памежнікаў. Гэта прадукты, якія можна схаваць у кішэнь. Такім дробным жэстам мы хочам падзякаваць нашым функцыянерам.

Да акцыі далучалася таксама Польскае радыё. Увесь мінулы тыдзень слухачы давалі свае прапановы для адмысловай перадачы «Песня для жаўнера». Радыёперадача выйшла ў эфір у апошнюю нядзелю, як праяў падтрымкі і падзякі для польскіх функцыянераў, якія служаць на польска-беларускай мяжы.

Вядучая перадачы Іга Невядомская падкрэслівае, што перадачу стваралі слухачы і яна была поўная эмоцый.

-На працягу не цэлай гадзіны, бо столькі доўжылася праграма, было вельмі вельмі шмат эмоцый. Слухачы ўзрушваліся, складалі пажаданні. Былі таксама смех і радасць, былі і слёзы. І гэта было цудоўна. Песня не з’яўляецца лекам на цяжкія часы, але яна здольная падтрымаць на духу. І гэтага мы ўсім жадаем.

Гэта толькі нешматлікія прыклады праяву салідарнасці з польскімі жаўнерамі, памежнікамі і паліцыянтамі. Зацікаўленне спантаннай акцыяй «MuremZaPolskimMundurem» перарасло многія спадзяванні.

ав


Прэм'ер-міністр Эстоніі: Бяспека Эстоніі пачынаецца на межах Польшчы, Літвы і Латвіі

21.11.2021 11:14
Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі пачаў сёння серыю сустрэч з кіраўнікамі ўрадаў краін Балтыі.