Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Андрэй Сыбіга: Тэрор Пуціна стукае ў дзверы Еўропы і НАТА

14.09.2026 13:00
Расійскі беспілотнік атакаваў украінска-польскі памежны пункт пропуску.
Радаслаў Сікорскі і Андрэй Сыбіга PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Міністр замежных спраў Украіны заклікае да ўзмацнення ціску на Расію. Ён казаў пра гэта ў Кіеве пасля сустрэчы з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім.

Андрэй Сыбіга меў на ўвазе атаку на цягнік, які ехаў з Кіева ў Варшаву, каля польскай мяжы.

— Тэрор Пуціна стукае ў дзверы Еўропы і НАТА. Таму сёння больш няма паўмер. Нам патрэбныя больш жорсткія санкцыі, ваенная падтрымка Украіны і ўзмацненне ціску на Расію. Масква павінна зразумець, што кожная наступная агрэсія павялічвае кошт вайны для яе. Мы абмяркоўвалі ўвядзенне санкцый пасля кожнай буйной расійскай атакі. Мы хочам перашкодзіць Расіі вырабляць балістычныя ракеты або беспілотнікі пасля вайны.

У выніку атакі ніхто не пацярпеў, цягнік працягнуў свой шлях у Варшаву праз некалькі гадзін.

ав