Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Найбагацейшы польскі пенсіянер атрымлівае больш за 54 тысячы злотых у месяц

14.09.2026 10:31
Найбагацейшы польскі пенсіянер атрымлівае 54 720 злотых у месяц і жыве ў Сілезскім ваяводстве.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Другая па велічыні пенсія, 53 500 злотых, таксама дастаецца жыхару Сілезіі. Замыкае п'едэстал жыхар Мазавецкага ваяводства, які атрымлівае 45 300 злотых у месяц, паведаміла Установа сацыяльнага страхавання (ZUS).

Самыя нізкія пенсіі ў краіне складаюць капейкі. У Ніжнесілезскім і Люблінскім ваяводствах людзі атрымліваюць па 2 грошы ў месяц, паведаміў ZUS.

У польскай сістэме кожны, хто адпрацаваў хаця б адзін дзень, мае права на пенсію. Аднак, каб атрымаць мінімальную пенсію, якая складае 1978,49 злотых, неабходна мець 20 гадоў стажу для жанчын і 25 для мужчын.

Каб атрымліваць больш за 10 тысяч злотых, трэба не толькі плаціць высокія ўзносы, але і мець працяглы стаж, адзначае Установа сацыяльнага страхавання. Рэкордныя пенсіі абумоўлены трыма фактарамі: дадатковымі ўзносамі, індэксацыяй капіталу і больш кароткім перыядам прагназуемых выплат, растлумачылі ў ZUS.

Прадстаўленыя дадзеныя ахопліваюць чэрвень гэтага года.

ав