Міхаіл Воўчак: Чалавеку неабходна разумець сваю каштоўнасць

Міхаіл Воўчак: Чалавеку неабходна разумець сваю каштоўнасць

Міхаіл Воўчак яшчэ на пачатку 2000-ых пачаў цікавіцца грамадскай дзейнасцю і актывізмам. У выніку гэтых назіранняў ён пачаў ствараць слоўнік, які апісвае розныя супольнасці і групы, а пазней таксама напісаў кнігу “Сацыятэхніка. Пачаткі”. Аўтар акцэнтуе ўвагу перш за ўсё на малых калектывах, у якія ўваходзяць ад 3 да 25 чалавек. Воўчак таксама з'яўляецца каардынатарам прэміі «Бізон Гіґс» — незалежнай навукова-папулярнай узнагароды, якая адзначае дасягненні беларускіх навукоўцаў. Пасля падзей 2020 года Міхаілу і яго жонцы Святлане прыйшлося тэрмінова з’язджаць з Беларусі. Яны прыехалі ў Польшчу з вельмі малой колькасцю багажу, практычна без валодання мовай. Але ў гутарцы з Наталляй Грышкевіч ён распавёў, што дзякуючы сваім зацікаўленням і хобі вельмі хутка знайшоў у новай краіне сяброў і аднадумцаў. Чаму Міхаіл Воўчак, не будучы ні сацыёлагам, ні псіхолагам па адукацыі, зацікавіўся супольнасцямі? Слухайце ў гутарцы.

Wszystkie odcinki

Polecane