Аксана Колб: Ціханоўскага зрабілі медыя, і так жа яны могуць яго пахаваць
29.08.2026
18:52
Сяргей Ціханоўскі выклікаў чарговую дыскусію пра незалежныя беларускія СМІ. Былы палітвязень агучыў прапанову, каб звяртацца да донараў СМІ, якія, на яго думку, павінны правяраць змест. Гэта яго рэакцыя на артыкул пра тое, як ён святкаваў сваё дзень нараджэння ў ЗША. Гэта стала прычынай для крытычных каментароў у бок незалежных СМІ ў сацсетках. Хто такі Сяргей Ціханоўскі, каб прыслухоўвацца да яго заяваў, гаворыць Аксана Колб, шматгадовая галоўная рэдактарка незалежнага выдання ў Беларусі, цяпер супрацоўніца Польскага радыё.У Сяргея Ціханоўскага заўважаецца адсутнасць палітычнай культуры і досведу, дадае журналіст Польскага радыё Юры Ліхтаровіч.
Wszystkie odcinki