Пастаўка стане першым фізічным пацвярджэннем аднаўлення камерцыйнага гандлю беларускім каліем са ЗША пасля адмены амерыканскіх абмежаванняў. Партыя аб'ёмам 30 тыс. тон будзе мець найперш сімвалічнае значэнне: яна пацвярджае вяртанне беларускага вытворцы на амерыканскі рынак. Калі казаць пра баланс паставак, то ён не зменіцца, гаворыць палітолаг Павал Усаў. Акрамя эканамічнага фону, які мала апраўданы, у гэтых пастаўках ёсць другое дно, дзеля якога ўсё і рабілася, гаворыць журналістка Аксана Колб.
Wszystkie odcinki