Камандзір латвійскай брыгады: Расія непрадказальная. Праблема можа ўзнікнуць заўтра, а мож
Латгалія — усходні рубеж Латвіі і НАТА: рэгіён мяжуе з Расіяй і Беларуссю, сутыкаецца з інструменталізаванай міграцыяй, інфармацыйным уплывам і залётамі беспілотнікаў. 11 жніўня Латвія пачала аперацыю «Пярэварацень» для ўзмацнення аховы ўсходняй мяжы, а ў ноч на 14 жніўня знішчальнікі паветранага патрулявання НАТА збілі ў гэтым рэгіёне дрон. За сухапутную абарону Латгаліі непасрэдна адказвае 3-я брыгада Земесардзэ (Нацыянальна гвардыя Латвіі): яе шэсць батальёнаў прыкрываюць амаль 300 кіламетраў мяжы, супрацоўнічаюць з памежнікамі, паліцыяй і саюзнымі сіламі. Асобная задача брыгады — падтрымліваць сувязь з муніцыпалітэтамі і рыхтаваць тэрытарыяльную абарону з улікам асаблівасцяў рускамоўнага рэгіёна. З камандзірам брыгады палкоўнікам Петэрысам Сувейздам Беларуская служба Польскага радыё, літаральна за пару дзён да чарговага дронавага інцыдэнта, пагутарыла пра рызыку расійскіх правакацый, падтрымку Памежнай аховы Латвіі, будаўніцтва Балтыйскай лініі абароны, сцэнары для Даўгаўпілса і
Wszystkie odcinki