Чым мы дыхаем? Як самастойна даследаваць якасць паветра

Чым мы дыхаем? Як самастойна даследаваць якасць паветра

Гэта падкаст «Грамадзянская навука» – пра тое, як чалавек без навуковай лабараторыі можа назіраць за навакольным асяроддзем, збіраць карысныя дадзеныя і нават дапамагаць навукоўцам. Сёння мы будзем даследаваць тое, што акружае нас кожную секунду, але чаго мы амаль не заўважаем, – паветра. Мы можам паглядзець, чыстая вада ці мутная. Можам убачыць смецце на вуліцы. Але як зразумець, ці чыстае паветра? Ці можа нам нешта расказаць дрэва каля дому? А лішайнік на яго кары? Ці можна даведацца пра паветра з дапамогай смартфона? І наколькі можна давяраць недарагім датчыкам? Пра гэта сёння размаўляем з экспертам, старшынём праўлення фонду «Неруш Натура» Уладзімірам Зуевым.

Wszystkie odcinki

Polecane