Апошнім часам эксперты кажуць пра праблемы з вадой у Цэнтральнай Еўропе. Узровень рэк паніжаецца, ападкаў мала. Гучаць галасы, што ў рэгіён можа прыйсці засуха. На думку старшыні праўлення фонду “Неруш Натура” Уладзіміра Зуева, наш рэгіён сапраўды можа сутыкнуцца з недахопам вады. Гэта вынікае як з кліматычных змен, так і з рашэнняў людзей. Доўгі час мы будавалі гарады, апрацоўвалі зямлю, карысталіся рэкамі, не думаючы пра наступствы. Цяпер прырода проста паказвае кошт нашых рашэнняў. Адмысловец перакананы, што нам зараз трэба ў першую чаргу змяніць мысленне. Перастаць успрымаць ваду як нешта, ад чаго трэба пазбавіцца. Замест асушвання неабходна засяродзіцца на “рэтэнцыі”. Гэта значыць: затрымліваць ваду там, дзе яна выпадае, аднаўляць балоты, не знішчаць натуральныя рэкі, вяртаць вільготныя тэрыторыі, змяняць падыход да меліярацыі.
Wszystkie odcinki