Доўгі час чалавек лічыў сябе галоўным гаспадаром планеты. Людзі асушалі балоты, выпрамлялі рэкі, знішчалі драпежнікаў, будавалі плаціны, пераўтваралі лясы ў палі. Але сёння навука ўсё часцей паказвае: нават адносна невялікія змены могуць прывесці да вялікіх наступстваў – як негатыўных, так і пазітыўных. Што важна, прыроду нельга «адрамантаваць» толькі тэхнікай. Чалавек сёння не можа быць гаспадаром прыроды, а павінен быць яе партнёрам. Пра што яскрава сведчыць з’ява «трафічнага каскаду», калі часам дастаткова вярнуць страчаныя віды, каб вярнуць раўнавагу ў прыроду. Пра гэта размова з экспертам – старшынём праўлення фонду «Неруш Натура» Уладзімірам Зуевым.
Wszystkie odcinki