Летам у еўрапейскіх гарадах часта тэмпература сягае вышэй за 30 градусаў. Гарадскія вуліцы сёння – гэта асфальт, бетон, аўтамабілі і мноства будынкаў. Сонца моцна награвае цвёрдую паверхню, ценю амаль няма. Асфальт, бетон, дахі і фасады назапашваюць сонечную энергію. Увечары яны паступова аддаюць гэтае цяпло. Таму ў шчыльна забудаваных частках гораду можа быць значна гарачэй, чым на зялёнай ускраіне. Дастаткова зайсці пад крону вялікага старога дрэва, каб літаральна праз некалькі крокаў трапіць у зусім іншае асяроддзе. Чым гарачэй становіцца ў нашых гарадах, тым больш нам патрэбныя дрэвы, але адначасова тым цяжэй становіцца жыць самім дрэвам у гарадскім атачэнні. Хто каго ратуе ад кліматычных зменаў – дрэвы горад ці горад дрэвы? Пра гэта мы размаўляем з экспертам – старшынём праўлення фонду «Неруш Натура» Уладзімірам Зуевым.
Wszystkie odcinki