У цэнтры польскай сталіцы знік старыв аўтамабільны тунэль, а з'явіліся зялёныя насаджэнні, фантан і лаўкі ў рамках стратэгіі Green Vision of Warsaw. Калі з боку замежных СМІ і турыстаў гучаць словы захаплення, сярод жыхароў польскай сталіцы не сціхае палеміка, якая сведчыць пра глыбокі падзел. З аднаго боку людзі кажуць пра праблему так званага «бетонацыду», тэрмін гарадскога актывіста Яна Мэнцвеля, які азначае прыбранне зелені з рынкавых плошчаў, ліквідацыю ўнутраных дворыкаў паміж дамамі, замяняючы іх брукаванкай, і асфальтам пад выглядам «рамонту». З іншага боку частка гараджан кажа пра ліквідацыя парковачных месцаў, звужэнне вуліц у цэнтры гораду і пераўтварэнне іх у пешаходныя зоны. У выніку растуць заторы і не вырашаецца праблема выхлапных газаў. Больш за тое, крытыкі зазначаюць, што «зялёная» рэканструкцыя забірае мільёны злотых з гарадскога бюджэту. Пра плюсы і мінусы азелянення і бэтону ў горадзе мы паразмаўлялі з эколагам старшынём фонду «Неруш натура» Уладзімірам Зуевым
Wszystkie odcinki