Грамадскія ініцыятывы ды планаванне развіцця з мінімізацыяй экалагічных і кліматычных рызы
Эксперты рыхтуюць ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, жыхары прымаюць удзел у грамадскіх абмеркаваннях, пішуць каментары, ініцыююць грамадзянскую экалагічную экспертызу. Гэта не ўсе даступныя інструменты для кантролю з боку грамадскасці за рэалізацыяй інвестыцыйных праектаў з пункту гледжання ўздзеяння на прыроду і здароўе людзей. Існуе яшчэ Стратэгічныя экалагічная ацэнка (СЭА). Гэта інструмент, які працуе яшчэ да зʼяўлення канкрэтных праектаў, напрыклад, будаўніцтва заводу ці дарогі, каб вырашыць, у якім кірунку ўвогуле будзе развівацца дадзеная тэрыторыя, рэгіён або цэлы сектар эканомікі, з улікам экалагічных рызык. Згодна з міжнародным Пратаколам па СЭА, дзяржава павінна не проста ацаніць рызыкі, а сачыць за тым, што адбываецца ў рэальнасці падчас рэалізацыі плана. Прычым вынікі гэтага назірання павінны быць даступныя грамадскасці. Са свайго боку грамадзяне ды эксперты ў працэсе прав
Wszystkie odcinki