«Кавазварот»: ці можа кававая гушча стаць гарадскім рэсурсам?

«Кавазварот»: ці можа кававая гушча стаць гарадскім рэсурсам?

Кожную раніцу тысячы жыхароў Варшавы пачынаюць дзень з кавы. Эспрэса, капучына, амерыкана… Кава выпіта – а што застаецца? Кававая гушча. Для большасці з нас яе жыццё на гэтым заканчваецца. Яна трапляе ў сметніцу. Але ці сапраўды гэта смецце? Ці можа кававая гушча стаць угнаеннем, матэрыялам для гарадскога садаводства, сыравінай для новых прадуктаў? І ці могуць самі кавярні і іх наведнікі дапамагчы даследаваць, колькі такога рэсурсу мы штодня губляем? Сёння ў падкасце «Грамадзянская навука» гаворым пра праект «Кавазварот» – «Kawa w obiegu», які рэалізуе ў Варшаве Фундацыя «Nierusz Natura» пры падтрымцы Фундацыі Веолія Польска. Паспрабуем паглядзець на звычайную кубачку кавы зусім інакш – як на пачатак маленькага гарадскога цыклу перапрацоўкі адходаў.

Wszystkie odcinki

Polecane