У 2024 годзе спадарожнікавая сістэма Еўрапейскага Саюзу зафіксавала ва Украіне амаль мільён гектараў тэрыторый, пройдзеных пажарамі. А ў чэрвені 2026 года ўкраінскія ўлады паведамілі, што разліковая экалагічная шкода ад расійскага ўварвання ўжо перавысіла сем трыльёнаў грыўняў. Але хто і як падлічвае гэтыя страты? Хто даследуе забруджванне глебы, калі тэрыторыя замініраваная? Хто назірае за лясамі, калі туды немагчыма трапіць? І ці могуць звычайныя грамадзяне дапамагчы навукоўцам? Пра гэта сёння гаворым у праграме «Грамадзянская навука» з нашым экспертам, старшынём праўлення фонду «Неруш Натура» Уладзіміра Зуевым.
Wszystkie odcinki