Нябачнае ўварванне. Інвазійныя расліны — зялёныя захопнікі Еўропы
02.07.2026
19:04
Паводле дадзеных Міжурадавай платформы па біяразнастайнасці і экасістэмных паслугах — IPBES, сёння ў свеце вядома каля 37 тысяч чужародных відаў арганізмаў. Больш за 3500 з іх ужо прызнаныя інвазійнымі. І кожны год з'яўляецца каля двухсот новых інвазійных відаў. Эканамічныя страты ад іх дзейнасці перавышаюць 420 мільярдаў долараў ЗША штогод, і гэтая сума пастаянна павялічваецца. Тэма нашага выпуску — інвазійныя расліны. Што азначае паняцце «інвазійнасць»? Чаму гэта праблема становіцца ўсё больш актуальнай для Усходняй Еўропы? Якія расліны ўжо распаўсюдзіліся ў Польшчы, Беларусі і іншых еўрапейскіх краінах? І ці можна спыніць іх наступ? Пра гэта мы сёння пагаворым з экспертам, старшынём праўлення фонду “Неруш Натура” Уладзімірам Зуевым.
Wszystkie odcinki