«Палудыкультура»: ад тэорыі да практыкі. Балотныя расліны, як сыравіна для экаматэрыялаў

«Палудыкультура»: ад тэорыі да практыкі. Балотныя расліны, як сыравіна для экаматэрыялаў

Паводле еўрапейскіх даследаванняў, паўторнае абвадненне тарфянікаў можа стаць адной з мер па скарачэнні выкідаў парніковых газаў. Гэтую ідэю эксперыментальна правяраюць у рамках міжнародны праект PaluWise. Для гэтага створаны дэманстрацыйныя пляцоўкі ў Фінляндыі, Нідэрландах, Вялікабрытаніі ды Польшчы. У цяперашні час у Еўропе гаворка ідзе пра цыркулярную эканоміку, заснаваную на максімальна працяглым выкарыстанні рэсурсаў і перапрацоўцы адходаў у новыя матэрыялы. Гэтыя дыскусіі таксама ўключаюць аднаўленне водна-балотных угоддзяў як сродак скарачэння выкідаў, распавядае старшыня праўлення фонду «Неруш Натура» Уладзімір Зуеў. Аднаўленне балот таксама звязана з вырошчваннем раслін, каб атрымаць сыравіну для вытворчасці розных экалагічных прадуктаў. Ужо існуюць прыклады выкарыстання на практыцы гэтай ідэі, пра што распавёў старшыня праўлення фірмы VestaEco доктар Роберт Коцэвіч.

Wszystkie odcinki

Polecane