Pick Your Own: як самазбор ягад становіцца агратурызмам, экалагічнай адукацыяй і грамадзян
У Еўропе ўжо некалькі дзесяцігоддзяў паспяхова развіваецца рух Pick Your Own, або PYO – «збяры сам». У Польшчы гэты фармат добра вядомы пад назвай samozbiory. Кожнае лета тысячы людзей прыязджаюць на фермерскія гаспадаркі, каб самастойна збіраць клубніцы, жымаласць, буякі, маліну, яблыкі або нават гарбузы. У першую чаргу гэта робіцца з-за эканоміі, але не толькі. Фермер эканоміць на зборы ўраджаю; прадае прадукцыю без пасярэднікаў; атрымлівае дадатковы прыбытак ад агратурызму; знаёміць людзей са сваёй гаспадаркай. Наведнік купляе свежыя ягады па ніжэйшай цане; праводзіць час на прыродзе; атрымлівае новыя ўражанні; падтрымлівае мясцовую гаспадарку. Апошнім часам самазбор ператвараецца ў новы від экатурызму, адукацыі і нават грамадзянскай навукі, распавядае старшыня праўлення фонду «Неруш Натура» Уладзімір Зуеў.
Wszystkie odcinki