Разумнае поле: дакладнае земляробства і штучны інтэлект

Разумнае поле: дакладнае земляробства і штучны інтэлект

У эфіры падкаст «Грамадзянская навука», у якім мы размаўляем пра тое, як сучасныя навуковыя даследаванні і тэхналогіі ўваходзяць у наша штодзённае жыццё і як кожны з нас можа стаць удзельнікам навуковага працэсу. Сёння прапануем адправіцца ў поле. Але не ў звычайнае, а ў поле, над якім лётаюць беспілотнікі, за якім назіраюць спадарожнікі, дзе ў глебе працуюць датчыкі, а кампʼютарныя алгарытмы дапамагаюць вырашаць, калі сеяць, паліваць, уносіць угнаенні і збіраць ураджай. Усё гэта называецца дакладным земляробствам. І ўсё большую ролю ў ім адыгрывае штучны інтэлект. Ці сапраўды кампʼютар можа лепш за агранома вызначыць, што патрэбна раслінам? Ці даступныя гэтыя тэхналогіі звычайнаму фермеру? Што ўжо робіцца ў Польшчы і Беларусі? І, нарэшце, дзе тут месца грамадзянскай навуцы? Пра ўсё гэта мы сёння пагаворым з нашым экспертам старшынём фонду «Неруш Натура» Уладзімірам Зуевым.

Wszystkie odcinki

Polecane