Уявіце: каля тысячы чалавек па ўсёй Швейцарыі атрымліваюць даволі дзіўнае заданне – закапаць у зямлю белыя баваўняныя трусы. Навошта гэта было зроблена? Гэта быў не жарт, а эксперымент грамадзянскай навукі. Па ступені раскладання тканіны даследчыкі ацэньвалі біялагічную актыўнасць глебы. Але такі тэст дае толькі першае ўяўленне пра стан глебы ў горадзе, якая не проста зямля пад нагамі. Гэта вельмі складаная жывая экасістэма, якая ўтрымлівае і фільтруе дажджавую ваду, назапашвае вуглярод, падтрымлівае біяразнастайнасць. Здаровая глеба – гэта яшчэ і частка адаптацыі гораду да змены клімату. У размове з Уладзімірам Зуевым – пра глебу ў горадзе, яе ўшчыльненне і пакрыццё асфальтам, цяжкія металы і іншыя забруджвальнікі. Гаворым пра геахімічны «архіў» Варшавы, адрозненні паміж паркамі, газонамі, садамі і прамысловымі тэрыторыямі. Таксама – пра тое, як жыхары могуць даследаваць глебу самастойна: праверыць, як яна ўбірае ваду, вымераць pH, тэмпературу, і І ці здольная глеба аднавіцца?
Wszystkie odcinki