Людзі прызвычаіліся разглядаць горад як прастору будынкаў, вуліц і інжынерных сетак. Але пад асфальтам захоўваюцца старыя рэчышчы, сапраўдныя рэкі, якая калісьці былі часткай гарадскога ландшафту. Такіх рэк у еўрапейскіх гарадах нямала. Іх хавалі ў трубы, засыпалі, ператваралі ў падземныя калектары. Сёння некаторыя гарады пачалі вяртаць свае рэкі на паверхню. Найбольш вядомы прыклад – швейцарскі Цюрых. Там за некалькі дзесяцігоддзяў на паверхню вярнулі дзясяткі кіламетраў водных плыняў. Сёння ў падкасце «Грамадзянская навука – слухай і дзейнічай» пагаворым, навошта гарадам вяртаць рэкі, ці магчыма гэта ў Польшчы і Беларусі і як грамадзяне могуць удзельнічаць у такіх працэсах.
Wszystkie odcinki