Вада, якая застаецца. Як гарады і супольнасці вучацца ўтрымліваць дажджы
18.06.2026
17:16
Змены клімату прыводзяць да дзвюх, здавалася б, супрацьлеглых з'яў. З аднаго боку, мы ўсё часцей сутыкаемся з інтэнсіўнымі ліўнямі і падтапленнямі. З іншага боку — з працяглымі засухамі. Калі вада пасля дажджу імгненна сыходзіць у каналізацыю, мы губляем каштоўны рэсурс. Таму сёння ўсё больш спецыялістаў гавораць пра неабходнасць затрымліваць ваду ў горадзе і ў ландшафце. Мы прывыклі думаць, што галоўная задача гарадской інфраструктуры — як мага хутчэй адвесці ваду ў каналізацыю. Але сёння ўсё больш гарадоў робяць наадварот: яны вучацца затрымліваць ваду, назапашваць яе і выкарыстоўваць на карысць людзям і прыродзе. Пра гэта мы пагаворым з нашым экспертам, старшынём праўлення фонду “Неруш Натура” Уладзімірам Зуевым.
Wszystkie odcinki