Аглядальнік: З падкантрольнай Расіі Беларуссю, немагчыма гарантаваць стабільны мір ва Усхо

Аглядальнік: З падкантрольнай Расіі Беларуссю, немагчыма гарантаваць стабільны мір ва Усхо

На палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая адбылася на мінулым тыдні, прагучала нямала гучных заяў. Сярод іх — выступ лідаркі аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Святланы Ціханоўскай. Яна паведаміла пра намер наведаць Кіеў — і гэта будзе яе першы візіт ва ўкраінскую сталіцу пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Варта заўважыць, пра магчымы візіт у Кіеў Ціханоўская наўпрост не абвяшчала — гэта выснова, зробленая з яе заяў. Яшчэ адна важная цытата з выступу Ціханоўскай у Мюнхене: «Рэжым Аляксандра Лукашэнкі імкнецца ўнесці раскол у беларускія дэмакратычныя сілы і ператварыць іх у канкуруючыя групы». Уласна пра гэта і не толькі Беларуская служба Польскага радыё гаворыць з міжнародным аглядальнікам і журналістам тэлебачання «Белсат» Змітром Міцкевічам. Сустрэча прэзідэнта Украіны Зяленскага і Ціханоўскай можа адбыцца напярэдадні гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Пра што можа ісці гаворка? Чым, на ваш погляд, можа завя

Wszystkie odcinki

Polecane